Фестываль «Культура ў эміграцыі» другі год запар праходзіць у Кракаве
2023-06-04 21:50
«Культура ў эміграцыі» – фестываль пад такой назвай другі год запар праходзіць у Кракаве. Гэтым разам ён цалкам аддадзены прадстаўнікам беларускага мастацтва, якія былі вымушаныя пакінуць Радзіму цягам мінулых трох год.
Атмасфера першага фестывальнага дня ў матэрыяле Стася Дадэркі.
Усё пачалося з прэм’еры дзіцячага спектаклю, які прадставіла трупа «Дзеці Суседзяў» на чале з Кацярынай Дошчачкай.
Кацярына Дошчачка: Гэта вельмі прыемна. Заўсёды дзень прэм’еры — такі хвалюючы. І неверагодна дзеці на гэта рэагуюць. Удзячнасць гледачоў вельмі радуе.
РР: Наколькі сюжэт «Маленькага прынца» кладзецца на тое, што мы зараз перажываем?
Кацярына Дошчачка: Наш папярэдні спектакль адлюстроўваў падзеі, якія мы перажываем у нашай краіне. Гэтым разам мы хацелі, каб дзеці, іх свет дзіцячы, трошкі адыйсці, але ўсё ж застацца побач. Мне здаецца, што «Маленькі прынц» акурат гэта выканаў, што ёсць дарослыя, дзеці, і што ёсць дзіцячы свет, і важна яго захоўваць. І апошні пасыл, які аддаў лётчык, як раз для дарослых, – каб заўсёды заставацца дзеткамі.
РР: У межах фестывалю працуе беларуска-польскі кніжны кірмаш, і свае выданні сюды прывезлі выдавецтвы «Янушкевіч», «Камунікат», «Пагранічча» і «Гутэнберг».
Ілля Андрэеў: Я больш звязаны са старым праектам, якім мы працягваем займацца, – imago.by, старадаўнія карты і гравюры. Гэтая тэма будзе прысутнічай і далей у выдавецтве «Гутэнберг», якое мы адкрылі ў Кракаве. На жаль, нам не хапіла некалькі дзён, каб тут было трошкі больш, як хацелася. Чакаем.
Цалкам матэрыял.
Таксама ў першы дзень фествалю «Культура ў эміграцыі» адбылася дыскусія на тэму беларускае літаратуры ў часы крызысу з удзелам літаратаркі Ганны Янкуты, а паэт Уладзімір Някляеў прэзентаваў свой новы зборнік вершаў «Сам», выкананы па-беларуску і па-польску.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя