PRADMOVA запускае чатыры пляцоўкі па-за межамі Беларусі
2023-09-24 17:40
Восенню фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA запускае чатыры пляцоўкі па-за межамі Беларусі.
Мерапрыемствы пройдуць:
30 верасня -1 кастрычніка Батумі
6-9 кастрычніка Варшава
14-15 кастрычніка Вільнюс
28-29 кастрычніка Беласток
21, 22, 30 кастрычніка адбудзецца анлайн-PRADMOVA
Гэты год фестывалю прысвечаны пошуку будучыні для беларускай культуры. Сярод удзельнікаў сёлета вядомыя беларускія аўтары і дзеячы культуры, а таксама пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету, якія далучацца да падзеі афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя выклікі і надзённыя праблемы, што стаяць перад беларусамі сёння.
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.