Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA абвяшчае прыём заявак
2023-08-01 20:51
Арганізатары запрашаюць прыняць удзел у фестывалі аўтараў, рэдактараў, выдаўцоў, музыкаў, дызайнераў — усіх, чыё жыццё звязана з літаратурай і выдавецкай дзейнасцю.
Фестываль пройдзе ў верасні і кастрычніку ў чатырох гарадах за межамі Беларусі: Батумі, Варшаве, Вільнюсе і Беластоку, а таксама ў анлайн-фармаце.
Цэнтральная тэма фестывалю – пошукі будучыні і абмеркаванне актуальных выклікаў для культуры і літаратурнага свету.
Форма заяўкі даступная на абноўленым сайце фестывалю
pradmova.eu.
Звярніце ўвагу: для падачы заяўкі неабходная папярэдняя рэгістрацыя на сайце
Дэдлайн: да 21 жніўня ўключна.
Раім падпісацца на
сацыяльныя сеткі фестывалю
PRADMOVA, каб даведацца аб праграме ў вашых любімых гарадах, а таксама даслаць навіну пра open call сябрам.