- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сёмы выпуск навуковага зборніка, падрыхтаванага кафедрай тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі, а таксама даклады, агучаныя на ІІІ Рэспубліканскім навукова-метадычным семінары, праведзеным 29 лістапада 2009 г. на філалагічным факультэце БДУ. Упершыню ў зборніку прадстаўлены раздзел «Матэрыялы да энцыклапедый і слоўнікаў». Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, этналогіі і літаратуразнаўства, студэнтам і магістрантам, а таксама тым, каго цікавяць пошукі сучаснай навукі.