- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік прысвечаны актуальным праблемам фалькларыстыкі і складаецца з даследаванняў, якія сталі вынікам працы над двума навуковымі праектамі – пераможцамі конкурсу грантаў для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДУ (2003 год), і матэрыялаў IV Шырмаўскіх чытанняў, праведзеных 18 лістапада 2003 года на філалагічным факультэце БДУ. Увага аўтараў да асобных пытанняў спалучаецца з шырокім поглядам на праблемы, імкненнем разглядаць фальклорныя і літаратурныя творы ў кантэксце культурных з’яў, тыпалагічных і кантактных сувязей. Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, этналогіі і літаратуразнаўства, студэнтам і магістрантам, а таксама тым, каго цікавяць пошукі сучаснай навукі.