- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У трэці выпуск навуковага зборніка, падрыхтаванага кафедрай тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, увайшлі артыкулы, прысвечаныя актуальным праблемам фалькларыстыкі. Гэта даследаванні, якія сталі вынікам працы над навуковым праектам - пераможцам конкурсу грантаў для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДУ (2005 г.), і матэрыялы VI Шырмаўскіх чытанняў, праведзеных 30 лістапада 2005 г. на філалагічным факультэце БДУ. Аўтары выказваюць арыгінальныя гіпотэзы, шукаюць перспектыўныя шляхі і прыёмы аналізу фальклорных і літаратурных тэкстаў, культурных з'яў, уводзяць у навуковы ўжытак новыя матэрыялы. Адрасуецца спецыялістам у галіне фалькларыстыкі, этналогіі і літаратуразнаўства, студэнтам і магістрантам, а таксама ўсім, каго цікавяць пошукі сучаснай навукі.