en

«Emihranty». Новы альбом ад Volski

2023-09-14 12:52
«Emihranty». Новы альбом ад Volski

«Emihranty» — гэта эпічнае палатно, дзе апавядаецца пра новую беларускую рэчаіснасьць — масавую эміграцыю, паведамляецца ў тэлеграм-канале Лявона Вольскага.


У гэтай новай рэчаіснасьці беларусы сутыкаюцца з новымі ўражаньнямі ды эмоцыямі, з новымі праблемамі ды выклікамі.

Хтосьці сумуе па радзіме, хтосьці чарговым разам перажывае траўматычны досьвед знаходжаньня там, нехта спадзяецца на хуткае вяртаньне, камусьці дапамагае вырашыць праблемы са здароўем таямнічы лекар Ачуняй, некаму прывозіць неабходныя рэчы з дому чароўны перавозьнік на сваім «Фордзе Транзыце»... Польшча, Каліфорнія, Ізраіль, Нямеччына — «раскідала выбухам нас па Зямлі» — дзе толькі не апынуліся беларусы пасьля векапомных падзеяў 2020 году!

І паўсюль іх аб’ядноўвае адно жаданьне — каб цемра, якая апанавала радзіму, хутчэй зьнікла, і яны здолелі б вярнуцца дадому.

Дзе можна паслухаць альбом?

Альбом на стрымінгавых пляцоўках (сьпіс будзе дапаўняцца)

Альбом падкастам на YouTube.

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org