Электронны зборнік апавяданняў ад Яўгена Аснарэўскага
2026-03-07 11:48
Усе героі апавяданняў так ці інакш змагаюцца са сваімі фізічнымі і (або) псіхічнымі траўмамі.
“Для тых аматараў белетрыстыкі, якія сочаць за аўтарам у
сацсетках, не з’яўляецца сакрэтам вельмі негатыўны прыём, якім у свой
час ушанавалі стваральніка гэтай кнігі іншыя літаратары, а таксама
чытаючая публіка. Разгромныя водгукі, нізкія адзнакі на профільных
сайтах, здзекі і насмешкі былі заўсёднымі спадарожнікамі літаратурных
досведаў аўтара з часоў яго дэбюту пад імем Яўгена Аснарэўскага. Падобны
халодны душ, праўда, разбаўляўся цёплай вадой, дзякуючы цудоўнаму
прыёму навукова-папулярных кніг няўмехі-празаіка. Тым не менш, у такім
кантэксце назва «Бяздарныя апавяданні» выглядае цалкам дарэчнай”, — піша Яўген Аснарэўскі ва ўступным слове.