Экстраная дапамога тым, хто аказаўся ў цяжкім матэрыяльным становішчы
2020-11-04 15:50
Праект INeedHelpBy аказвае экстранную дапамогу тым, хто апынуўся ў цяжкім матэрыяльным становішчы з-за палітычных рэпрэсій: страйкоўцам, работнікам дзяржпрадпрыемстваў, тым, хто пацярпеў падчас мірных акцый пратэстаў, страціў працу, трапіў у заключэнне або хутка з’ехаў.
Праект заснаваны членамі беларускай дыяспары і накіраваны на аказанне экстранай кропкавай дапамогі. Дапамога заключаецца ў хуткім забеспячэнні сем’яў прадуктамі харчавання на перыяд каля двух тыдняў. Для сем’яў, чыя сітуацыя не выправілася па заканчэнні гэтага тэрміну, магчымая паўторная дапамога. Дастаўка прадуктаў ажыццяўляецца па тэрыторыі Беларусі і Літвы. Праект не дапамагае фінансавымі сродкамі — толькі прадуктамі харчавання.
Канфідэнцыяльнасць асабістых дадзеных сем’яў і памочнікаў старанна ахоўваецца. Усе валанцёры, якія апрацоўваюць заяўкі на дапамогу, знаходзяцца ў ЗША і Еўропе.