en

Эдуард Галустаў: У Польшчы ёсць усе ўмовы, каб творча развівацца

2023-09-13 15:14
Эдуард Галустаў: У Польшчы ёсць усе ўмовы, каб творча развівацца
:/:

Пасля 2020 года ў Польшчы апынулася, часам не па сваёй волі, шмат творчых людзей, сярод іх і мастакоў. Яны плануюць надалей займацца творчасцю.

Эдуард Галустаў, які атрымліваў мастацкую адукацыю ў Віцебску, жыве ў Польшчы ўжо многія гады. Тут ён удзельнічае ў мастацкіх пленэрах, праводзіць персанальныя выставы. 

Мастак перакананы, што ў Польшчы ёсць усе умовы, каб беларускім мастакам тут творча развівацца: 

- У гэтым годзе меў выставу ў Тарнобжэгу. У палацы князёў Тарноўскіх. Вельмі цікавая выстава атрымалася. І скажу шчыра, з выставамі не меў праблем, асабліва калі я ўжо запісаўся ў Саюз мастакоў. І калісьці былі такія часы, што ў мяне было шмат вельмі прапановаў. Нават адмаўляўся. Быў адзін такі год, у мяне было сем персанальных выстаў. І самае смешнае, што амаль у тым самым тэрміне. Дзякуючы таму, што я ў розных кірунках працую, атрымалася гэтыя выставы арганізаваць.

Сёлета Эдуард Галустаў ужо паўдзельнічаў у шэрагу пленэраў у Польшчы, у тым ліку ў Олькушы і Ланьцуце. Чарговая яго персанальная выстава адбудзецца 19 кастрычніка ў горадзе Brodnica. Таксама сёлета ён удзельнічаў у пленэры ў Вільні, які арганізавала Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Фота карцін з ФБ Эдуарда Галустава. 

Беларускае Радыё Рацыя

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org