- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Спрабуем абараніць свае працоўныя месцы" Па словах старшыні арганізацыйнай групы па стварэнні Беларускага прафсаюза "Разам" Ірыны Яскевіч, на работу 5 чэрвеня не выйшла каля тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. Сёння страйковали каля 60% ад агульнай колькасці прадпрымальнікаў, якія гандлююць у Віцебску адзеннем і абуткам. Можа, і больш. Смаленскі рынак зачыніўся амаль на 95%, "Эвіком" - на 90%, першы паверх новага рынку "Мегатоп" быў зачынены цалкам, гандлёвы цэнтр "Беларусь" зачыніўся на 40%, зачыніліся "Еўропа". Крыху больш людзей працавала на Полацкім рынку, але гэта калгасны рынак, і там шмат прыезджых", -. распавяла Яскевіч.