Дзве новыя аўдыякнігі паводле твораў Паліны Качатковай
2025-07-23 16:18
У межах выдавецкай серыі «Кнігі бяз літар» на сайце Kamunikat. org выйшлі аўдыяверсіі дзвюх кніг Паліны Качатковай: аповесць «Паэт» і зборнік апавяданняў «Гняздо-2». Абедзве кнігі агучыла Кацярына Ваданосава.
Аповесць «Паэт» была напісаная Палінай Качатковай у 1996 годзе падчас працы ў Літаратурным музее Максіма Багдановіча ў Мінску, друкавалася з працягам у часопісе «Бярозка». Аповесць прысвечаная часу навучання Максіма Багдановіча ў гіманазіі ў Яраслаўлі, грунтуецца на дакументах з фондаў музея, успамінах сяброў, братоў і бацькі паэта. Слухаць
на сайце фонда «Камунікат».
Зборнік «Гняздо-2» складзены з кароткай прозы падобнай на сны, адчуванне ад прачытанага не адпускае, уплывае на падсвядомасць. Алесь Бяляцкі пісаў: «Яшчэ ў самых першых літаратурных спробах Паліны Качатковай заўважыўся яе адметны стыль, жаданне пісаць проста, уменне па-свойму, назіральна глядзець на звычайныя, штодзённыя побытавыя з’явы і рэчы. Паліна Качаткова мае несумненны талент апавядальніка. Ён з ахоплівае і авалодвае тваёй увагаю, змушае суперажываць. І першыя прыкметы ўцягнутасці і далучанасці — гэта тое, што яе творы выклікаюць шэраг тваіх уласных асацыяцыяцый».
Слухаць аўдыякнігу
на сайце фонда «Камунікат».