Дзмітрый Строцаў на волі
2020-11-03 14:43
Сябра нашай творчай арганізацыі паэт Дзмітрый Строцаў выйшаў на волю пасля 13-суткавага арышту.Ён быў затрыманы каля пад'езда ўласнага дому 21 кастрычніка і "знайшоўся" у спісах арыштаваных на Акрэсціна толькі 22 кастрычніка. Дзмітрый Строцаў атрымаў 13 сутак арышту (артыкул 23.34. частка 1 КаАП - парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў).
Гвалтоўнае затрыманне вядомага літаратара выклікала гучны рэзананс у Беларусі і па-за яе межамі. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" разам з Беларускім ПЭН-Цэнтрам выступілі з сумеснай заявай, у якой асудзілі гвалт у дачыненні беларускіх творцаў.
Заява ГА "СБП".
У падтрымку арыштаванага выступіў таксама і Саюз пісьменнікаў Швецыі.
Заява Саюза пісьменнікаў Швецыі.