Дзевяноста пяты паводле Сяргея Навумчыка
            
                2025-05-27 13:02
            
             
                        
                
У кнізе дэпутата першага парлямэнту незалежнай Беларусі Сяргея Навумчыка распавядаецца пра драматычны 1995 год. У тым ліку – пра зьбіцьцё дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Авальнай залі Дому ўраду і антыканстытуцыйны рэфэрэндум, які паставіў кропку ў апошняй хвалі нацыянальнага Адраджэньня і адкрыў шлях да ўсталяваньня прарасейскага дыктатарскага рэжыму.
У 1995 годзе ў Беларусі прайшоў першы рэфэрэндум, які зьліквідаваў 
статус нацыянальных сымбаляў як дзяржаўных, загнаў мову ў гета, прывязаў
 краіну да Расеі, а прэзыдэнту адчыніў дзьверы да неабмежаванай улады.
Кнігу 
Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты» можна замовіць на сайце 
Kamunikat.shop
нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. У 
1964-м з бацькамі пераехаў у Віцебск. Скончыў факультэт журналістыкі 
БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Публікаваў 
артыкулы ў абарону архітэктурнай спадчыны Віцебску. У 1988-м быў 
ініцыятарам грамадзкай кампаніі супраць будаўніцтва Віцебскай АЭС, 
удзельнічаў ва ўстаноўчым сходзе таварыства «Мартыралёг» і Беларускага 
Народнага Фронту 19 кастрычніка 1988 г.
З сакавіка 1990 па студзень 1996 г. — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі
 12-га скліканьня, каардынатар парлямэнцкай апазыцыі БНФ. Удзельнічаў у 
распрацоўцы і прыняцьці Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, 
падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сэсіі ВС 24–25 жніўня 1991 г., 
на якой была адноўленая Незалежнасьць Беларусі. Аўтар шэрагу 
законапраектаў. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11–12 
красавіка 1995 г. супраць ініцыяванага Лукашэнкам так званага 
рэфэрэндуму аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай,
 пазбаўленьні герба Пагоня і бел-чырвона-белага сьцяга статусу 
дзяржаўных сымбаляў, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта 
распускаць парлямэнт. Быў адным з заснавальнікаў Беларускай асацыяцыі 
журналістаў і Беларускага Хэльсынскага камітэту.
У 1996-м атрымаў 
палітычны прытулак у ЗША. З 1999 па 2024 — 
супрацоўнік 
Радыё Свабода. 
Сябра Рады БНР і Беларускага ПЭНу, ляўрэат літаратурнай 
прэміі імя Алеся Адамовіча. У сэрыі «
Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выдаў некалькі кніг пра найноўшую гісторыю Беларусі.