Дзеці з гміны Гарадок праводзяць час на творчых майстар-класах з аніматарамі
2021-07-17 10:01
Вучацца, гуляюць і адпачываюць. Дзеці з гміны гарадок праводзяць час на творчых майстар-класах з аніматарамі.
Гмінны цэнтр культуры на працягу двух тыдняў прапанаваў дзецям шэраг цікавых заняткаў, кажа яго працаўнік, Рыгор Карповіч: „Дзеці ў нас вельмі добра праводзяць час. Маюць кантакт з валанцёрамі, якія сюды прыехалі з розных краін свету”.
Мастацкія працы вучняў паўставалі пад даглядам мастачкі Марыі Мялешкі. Кожны ахвотны можа іх паглядзець у фэйсбуку Гміннага цэнтра культуры, а таксама на месцы.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя