be
pdf

Дзедзіч 6 (51) 2008

Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

Будучыя праекты мінулага. На пазачарговым пасяджэнні каардынацыйнай рады аблвыканкама па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны абмяркоўвалася канцэпцыя стварэння гісторыка-культурнага цэнтра нацыянальнага маштабу на тэрыторыі Берасцейскай крэпасці. Да 1000-годдзя Берасця, якое будзе адзначацца ў 2019г., на тэрыторыі крэпасці адновяць Берасцейскі замак з рамесным дваром, карчмой, вадзяным млыном і броварам. На тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання плануецца стварыць Нацыянальны музей тэхнікі, музей узбраенняў і пашырыць музей абароны Берасцейскай крэпасці. На Валынскім - узвесці макет сярэднявечнага Берасця ў маштабе 1:5 і правесці кансервацыю комплексу Бернардынскіх манастыроў 17-18 стагоддзяў. На ўездзе ў крэпасць прадугледжаныя паркінгі для аўтамабіляў, побач – карэтны двор з пракатам экіпажаў і верхавых коней, база электрамабіляў і ровараў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзедзіч
Выдаўцы і выдавецтвы: Ініцыятыўная група моладзі
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-10
  • Рэдактар: Шыманскій Дзмітры
  • Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі
  • Copyright: © 2006-2009 by Дзедзіч
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org