- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Берасці бу дзе вуліца Быкава? Кіраўнік Берасцейскай абласной філіі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі атрымаў адказ з Берасцейскага гарвыканкама на пададзены калектыўны зварот за перайменаванне вуліцы Халтурына ў вуліцу імя Быкава. У адказе Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт інфармуе, што ў горада зараз няма грошай на тое, каб змяняць назвы вуліц, але разам з тым Кардынацыйны савет па захаванні матэрыяльнай і духоўнай спадчыны прапанаваў імем Васіля Быкава назваць адну з вуліц у новым мікрараёне горада. Нагадаем, што ў чэрвені сябры “Дзедзіча”, Партыі БНФ і “Руху за Свабоду” правялі маштабную акцыю “Вуліца, якой ганаруся?!”, у рамках якой ажыццявілі інфармацыйную кампанію і збор подпісаў пад зваротам аб змене назвы вуліцы Халтурына на Быкава.