be
pdf

Дзедзіч 41

Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

На вуліцы Савецкай (раён знакамітага гатэля-даўгабуда) да актывіста кампаніі “За Свабоду” Андрэя Шарэнды падышлі супрацоўнікі міліцыі. Яны праверылі ў яго дакументы і “ласкава” запрасілі актывіста праехаць ў Ленінскі РАУС на той падставе, што ён, па словах міліцыянтаў, знешне падобны да злачынцы. Атрымаўшы адмову, яны пачалі цягнуць Андрэя ў машыну сілком, апрануўшы яму кайданкі (як паказвае практыка, напярэдадні значных палітычных падзей дэмакратычных актывістаў масава абвінавачваюць у дробным хуліганстве і арыштоўваюць на 5-15 сутак, сведкамі ў судзе выступаюць міліцыянты). Ст. прапаршчык Яшчук А.Н. не атрымае прэмію “за доблестную службу”. Прэвентыўнае затрыманне сарвалася. 25-га сакавіка ён затрымліваў Жыдовіча, Стасюка і Шыманскага (гл. стар.2). Напісаў ілжывы рапарт. Але прэмію яму ўсё роўна не далі – рапарт не спатрэбіўся.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзедзіч
Выдаўцы і выдавецтвы: Ініцыятыўная група моладзі
  • Месца выхаду: Берасьце
  • Дата выхаду: 2007-04
  • Рэдактар: Шыманскій Дзмітры
  • Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: У пры выкарыстанні матэрыялаў бюлетэня спасылкі на крыніцу абавязковыя; Рэдакцыя можа не падзяляць меркаванні аўтараў і друкаваць артыкулы для далейшай палемікі; бюлетэнь распаўсюджваецца бясплатна на правах унутранага карыстання; Наклад 299 асобнікаў; кантактны тэлефон: +375 162 22-90-97; e-mail: dziedzich@mail.ru http://www.dzedzich.org/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org