- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ушанаванне памяці чалавека, які стаяў ля вытокаў беларускага адраджэння і не меў ніякага дачынення да падзей Вялікай айчыннай вайны, з'яўляецца нечым адметным для нашага кіраўніцтва. Аднак, падаецца, што дасягненні гэтага чалавека і ягоны ўнёсак у развіццё айчыннай навукі заслугоўвае нечага большага, чым мемарыяльная дошка на малой радзіме. А таму было б лагічна, каб імя дзеяча навукі было ўвекавечана ў назве адной з навучальных устаноў горада, напрыклад, Берасцейскага дзяржаўнага універсітэта імя (пакуль што) А.С.Пушкіна. Прычын для перайменавання універсітэта шмат. Гэта і тое, што знікненне прозвішча "Пушкін" у назве установы не адаб'ецца на захаванні памяці паэта ў горадзе: адна з цэнтральных вуліц названа ў гонар расейскага прадвесніка адраджэння, у назве адной з буйнейшых бібліятэк горада таксама ўшанавана прозвішча паэта. Працяг "пушкініяны" універсітэтам хутчэй нівеляваў яго, чым надаваў нейкую асаблівасць навучальнай установе. Адметнасць ВНУ надало б якраз імя Ігнатоўскага, памяць якога ніяк не ўшанавана дагэтуль у горадзе.