- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну Берасця разглядала справу студэнткі Аксаны Цімчанкі на падставе складзенага на яе 26 красавіка пратаколу. У гэты дзень у Берасці адбывалася акцыя "Свечка памяці”, прысвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Міліцыянты тады затрымалі спадарыню Цімчанку нібыта за распаўсюд улётак, якія былі зробленыя з парушэннем закону. У прыватнасці, міліцыянты цвердзілі, што паколькі ўлёткі надрукаваныя ў Смаленску, яны не могуць распаўсюджвацца ў Беларусі. Аксану абвінавацілі ў парушэнні ч. 3 арт. 172 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: "Распространение печатных изданий, изготовленных с нарушением установленного порядка и не і/імеюш,их выпускных данных, содержание которых направлено на причинениіе ущерба государственному и общественному порядку, правам и законным интересам граждан". За парушэнне гэтага артыкулу можна вынесці папярэджанне альбо штраф ад 1 да 5 базавых адзінак (1 базавая адзінка - 25500р).