- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усім вядома, што моладзь мае велізарную актыўнасць. Вельмі часта гэта адзіны сродак дамагчыся свайго, калі ўжо здаецца, што трэба спыняць барацьбу. Гэтая якасць дадзена прыродай, і без яе моладзь не здолее існаваць. Без фізічнай актыўнасці чалавек загіне фізічна, без духоўнай - маральна. Таму, калі моладзь свядома паўстае на шлях барацьбы з несправядлівасцю, з яе актыўнасцю прыходзіцца лічыцца ўсім. Нават прэзідэнту, які зараз спрабуе ўзяць студэнцкую моладзь пад свой кантроль. Галоўная задача спадара Лукашэнкі - трымаць студэнцтва на ланцугу, не даваць магчымасці думаць не так, як загадана. Шчыра кажучы, гэта ў яго не атрымліваецца і не атрымаецца ніколі. Чым больш ён будзе рабіць перашкодаў для свабоднага волевыяўлення, тым большы супраціў ён будзе атрымліваць. Моладзь сёння адкрыта заяўляе, што ёй патрэбна свабода, а не сталінскія рэжымы. I гэтае імкненне не спыніць ні запалохваннямі, ні забаронамі, ні адурачваннем усялякім там БРСМам. Таму што мы не хочам жыць у тыраніі, як зомбі, а хочам жыць у дэмакратычнай краіне.