- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Віцебску ўлады загадалі зняць з выставы партрэт Васіля Быкава, напісаны Алесем Пушкіным. Мастак Алесь Пушкін быў адным з удзельнікаў пленэру, які праходзіў у жніўні ў вёсцы Бычкі, на радзіме Васіля Быкава. Да першай экспазыцыі, якую мастакі зладзілі ў Наваполацку ў снежні мінулага году, творы Алеся Пушкіна яшчэ не былі гатовыя, і ўпершыню яны былі паказаныя ў Віцебску Насамрэч партрэт Васіля Быкава, напісаны Алесем Пушкіным, віцебчукі маглі паглядзець усяго цягам двух дзён. На трэці дзень супрацоўніцы Цэнтру сучаснага мастацтва паспешна мянялі месцамі іншыя творы, каб не было бачна "дзіркі” у экспазыцыі. Яны і распавялі, што нечакана тут з'явілася дырэктарка Цэнтру сучаснага мастацтва Валянціна Кірылава, якая, дарэчы, і адчыняла гэтую выставу, і загадала зняць партрэт ды схаваць, спаслаўшыся на нейкае распараджэнне аблвыканкаму.