- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая падзея не магла застацца без увагі як саміх сябраў арганізацыі, якія зладзілі з гэтай нагоды імпрэзу на сядзібе "Дзедзіча", так і сярод вядомых на Беларусі і не толькі асобаў: В. Вячоркі (старшыня Партыі БНФ), І. Кулей (фонд "Наша Вежа"), М. Войцік (фонд "Новы Стаў", Люблін), якія палічылі патрэбным павіншаваць нас з юбілеем. Імпрэза пачалася ўступным словам старшыні "Дзедзіча" Дзмітрыя Шыманскага, які падзякаваў усім за плённую працу па развіцці беларускай культуры, навукі і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны і пажадаў поспехаў ва ўсіх далейшых пачынаннях. Далей слова трымаў намеснік старшыні арганізацыі Уладзімір Красько, які павіншаваў усіх з першым юбілеем і зазначыў, што з такім імпэтам, як у сябраў арганізацыі, можна брацца за любую справу без боязі зрабіць яе няякасна ці не дарабіць да канца.