- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міс “Дзедзіч” стала Кацярына Шэлест. Вызначана пераможца конкурса фотаздымкаў «Міс «Дзедзіч». Сезон: лета-2010″. Ёй стала студэнтка БрДУ Кацярына Шэлест. Напрыканцы вучэбнага года сябры “Дзедзіча”, студэнты берасцейскіх навучальных устаноў вырашылі зрабіць для сваіх прыгожых аднагрупніц падарунак і адкрылі фотаконкурс Міс “Дзедзіч” у сваёй суполцы на сайце папулярнай сацыяльнай сеткі У кантакце. Тое, што на пачатку выглядала жартам, ператварылася ў сапраўднае спаборніцтва з зусім не жартоўным прызам у выглядзе флэшкарты на 2 Gb і публікацыяй фотаздымка на першай паласе бюлетэня “Дзедзіч”. Свае фотаздымкі даслалі 8 наведвальніц суполкі “Дзедзіч” “У кантакце”. А паколькі ідэя выйшла значна шырэй за межы суполкі, інфармацыйны рэсурс dzedzich.org запрасіў сваіх чытачоў далучыцца да галасавання па выбары пераможцы конкурсу. Удзел у галасаванні ўзялі 235 чалавек. Большасць з іх аддалі перавагу фотаздымкам Кацярыны Шэлест, якая і стала пераможцам першага ў гісторыі «Дзедзіча» конкурса фотаздымкаў. Кацярыне 20 год. Яна перайшла на 3-ці курс гістарычнага ф-та БрДУ. Цікавіцца харэаграфіяй, замежнымі мовамі. Мае шмат сяброў у розных краінах свету і не крыўдзіцца, калі ў яе прысутнасці распавядаюць показкі пра бландынак.