be
pdf

Дзедзіч 3 (48) 2008

Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

Дзень смутку. Зварот Аляксандра Мілінкевіча з нагоды “Чарнобыльскага шляху - 2008”. Самая буйная тэхнагенная катастрофа ХХ–га стагоддзя загубіла тысячы людзей і нанесла непапраўную шкоду здароўю беларусаў, украінцаў і расейцаў. Пятая частка нашай лепшай тэрыторыі забруджана радыяцыяй і на стагоддзі стала небяспечнай для людзей. 26 красавіка – гэта Дзень смутку беларускага народа. Дагэтуль мы не ведаем усёй праўды: колькі чарнобыльцаў памерла, а колькі пацярпела ад радыяцыі. Прафесар Бандажэўскі, які стаяў за тое, каб людзі ведалі праўду пра Чарнобыль, быў спачатку асуджаны, а потым змушаны з’ехаць з краіны. Як у савецкія часы, людзі не маюць сёння доступу да важнай інфармацыі, якая звязана з галоўным – бяспекай іх жыцця і здароўя. Больш за тое, іх пачалі падманваць, сцвярджаючы, што забруджаныя радыяцыяй тэрыторыі можна выкарыстоўваць ў сельскай гаспадарцы. Пры гэтым беларускія стандарты чысціні прадукцыі на парадкі ніжэй за агульнаеўрапейскія.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзедзіч
Выдаўцы і выдавецтвы: Ініцыятыўная група моладзі
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-04
  • Рэдактар: Шыманскій Дзмітры
  • Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі
  • Copyright: © 2006-2009 by Дзедзіч
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org