- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гарадзенскія прадпрымальнікі, даведзеныя да адчаю бясконцымі наездамі з боку кантралюючых органаў, вырашылі правесці акцыю пратэсту. Прычым яны зрабілі хітрэй за самых дасведчаных апазіцыянераў - яны не падавалі заяўку на првядзенне мітынгу ці пікету, як патрабуе беларускі закон, яны не праводзілі несанкцыянаваных шэсцяў. Яны проста прыйшлі на першамайскую дэманстрацыю, якую ладзілі гарадскія ўлады. Але са сваімі лозунгамі, самым лаяльным з якіх быў заклік «Лукашэнка - у адстаўку!». Гарадзенскія спецслужбы, атрымаўшы інфармацыю пра плануемую акцыю прадпрымальнікаў, загадалі адмяніць прымусовы ўдзел у першамайскіх святочных мерапрыемствах студэнтаў гарадзенскіх ВУЗаў і іншых навучальных устаноў. Што тычыцца берасцейскіх прадстаўнікоў малога бізнэсу, то яны, відаць, цалкам задаволены сітуацыяй у краіне, бо ніякіх праяў бунтарства ў іх асяроддзі не назіраецца. I дарэмна. Бо знішчаюць, як вядома, па адным.