- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
25 сакавіка Беларусь адзначае найвялікшае свята ў сваёй тысячагадовай гісторыі. У гэты дзень у 1918г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла Беларусь «незалежнай і вольнай дзяржавай». Беларусы заявілі на ўвесь свет, што яны жадаюць будаваць свой дом, што яны вартыя называцца народам. 3 таго часу мінула шмат гадоў. Шмат пакут і выпрабаванняў выпала на долю беларускага народа. I нашы бацькі і дзяды паказалі, што яны вартыя «Людзьмі звацца»! Сённяшні рэжым ізноў ставіць беларускі народ на мяжу выжывання. Нізкія заробкі, рост камунальных тарыфаў, беспрацоўе, ціск на прадпрымальнікаў, замоўчванне чарнобыльскіх праблем - у такіх умовах добра жывуць толькі чыноўнікі з прэзідэнцкай «вертыкалі». Адсутнасць перспектыў на лепшую будучыню вядзе да таго, што 70% моладзі марыць з'ехаць за мяжу А хто застанецца тут?!