- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падорым свабоду! 25 сакавіка 1918 г. была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзякуючы гэтай гістарычнай падзеі, сёння беларусы – шчыры і свабодалюбівы народ – маюць гонар святкаваць Дзень Волі! Вішуем Вас з найгалоўнейшым святам нашай краіны, і няхай у гэты дзень і надалей пачуццё свабоды не пакідае Вас і Вашых сяброў! Жадаем моцы і гонару любіць і паважаць Радзіму, шанаваць і захоўваць яе мову і культуру, ганарыцца гісторыяй – так, як завяшчалі нам нашыя продкі, якія шмат стагоддзяў змагаліся за Незалежнасць Беларусі. Быць сапраўдным грамадзянінам, патрыётам Бацькаўшчыны, паважаць традыцыі дэмакратыі, рабіць добрыя ўчынкі дзеля краіны і будучыні, – жыць так, каб нашыя нашчадкі, сыны, унукі і праўнукі маглі з высока паднятай галавой, гучна і годна сказаць – ЖЫВЕ ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ! ЖЫВЕ ВОЛЬНАЯ МОЛАДЗЬ!