be
pdf

Дзедзіч 1 (46) 2008

Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

Stop 760! 21 студзеня ў Менску прайшла чарговая несанкцыянаваная акцыя пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП). Удзел у ёй, згодна з рознымі ацэнкамі, узялі ад 1,5 да 3 тысяч чалавек. Прадпрымальнікі пратэставалі супраць указа прэзідэнта № 760, згодна з якім з 1 студзеня 2008 года ІП пазбаўлены права наймаць работнікаў, за выключэннем блізкіх сваякоў. Спачатку на Кастрычніцкай плошчы прайшоў мітынг, на якім было заяўлена пра стварэнне грамадскага форуму “У абарону свабоды і прадпрымальніцтва”. Потым удзельнікі акцыі запатрабавалі сустрэчы з прэм’ер-міністрам Сяргеем Сідорскім і накіраваліся на плошчу Незалежнасці да Дома ўрада. Падчас шэсця дэманстранты выйшлі на праезную частку праспекта Незалежнасці, перакрыўшы рух транспарту. Каля Дома ўрада да прадпрымальнікаў выйшаў міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў, які заклікаў мітынгоўцаў разысціся. Пасля гэтага міліцэйскі спецназ выціснуў удзельнікаў акцыі з плошчы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзедзіч
Выдаўцы і выдавецтвы: Ініцыятыўная група моладзі
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-01
  • Рэдактар: Шыманскій Дзмітры
  • Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі
  • Copyright: © 2006-2009 by Дзедзіч
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org