- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хто сказаў, што адзін у полі – не ваяр? Хоць беларускія вуліцы і пачынаюць пакрысе забываць шматтысячныя пратэсты, аднак канчаткова ставіць крыж на вулічным змаганні з рэжымам Лукашэнкі заўчасна. Хутчэй, гаворка – пра змену фармату. Больш за 10 тыс. подпісаў за наданне бела-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці цягам месяца сабралі ўсяго толькі шэсць актывістаў – у пераходах менскага метро. А колькі б атрымалася, рытарычна спытаўся арганізатар акцыі лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, калі б з мільёнаў прыхільнікаў пераменаў збіраць подпісы выйшлі ня шэсць, а 600 або хаця б 60 чалавек?