- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэту кнігу міжволі ўзважваеш на далоні, нібы ёмістую цагліну з гістарычнага падмурку Беларушчыны. Узважваеш з нялёгкім уздыхам: глыбока ў душу, трывожна й пранікліва, яна, гэта кніга, гэты „Дух часу” ўглядаецца вачыма замежжа, той заходняй дыяспары, ад імя якой узяўся мужна, на публіцыстычным дыханьні, прамаўляць адметны голас яшчэ аднаго, бясспрэчна, буйнага, цікавага, разнастайнага, беларуска-прыроджанага таленту — Юры Весялкоўскага. У кнігу „Дух часу”, сабраную з важкіх праблемных артыкулаў, аўтар уклаў усё сваё жыцьцё, роздум, боль, няспраўджаныя спадзяваньні, памылкі, калдобы шматлікіх дарог, што аддалялі й набліжалі яго да Бацькаўшчыны. Набліжэньне найбольш складвалася ўнутранае — праз роздумнае судакраненьне з павучальнымі ўрокамі мінуўшчыны (С. Чыгрын, Відушчая памяць дасьледчыка, фрагмэнт)