Дудзінскі: каб нашы дзеці з гонарам казалі: “Я — беларус!”, такая мая ідэя
2020-12-02 11:36
У эфіры Еўрарадыё — шоўмен, музыкант, вандроўнік Дзяніс Дудзінскі.
Пры слове “італьянец” мы адразу ўяўляем сабе вясёлага і імпульсіўнага чалавека, шведаў мы ўяўляем спакойнымі і разважлівымі, немцаў — пунктуальнымі і гэтак далей. А якія асацыяцыі з беларусам? На гэта пытанне не могуць адказаць не толькі замежнікі, але і самі беларусы, перакананы Дзяніс Дудзінскі. І толькі цяпер, кажа ён, мы ствараем той вобраз, з якім будзе асацыявацца беларус.
Пра тое, як зрабіць так, каб асацыяцыі былі толькі станоўчыя, каб самі беларусы з гонарам казалі: “Я — беларус!”, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Дзянісам Дудзінскім.