- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Імя Францішка Багушэвіча — адно з самых дарагіх сэрцу кожнага беларуса. З таго часу як «за кардонам» у Кракаве ў 1891 годзе пабачыла свет, але не свайго шырокага чытача, яго невялічкая кніжачка беларускіх вершаў, надрукаваных лацініцаю, «Бцсіка Ьіа1агц8ка]'а», прайшло сто гадоў, за якія народ наш прайшоў у гісторыі свайго станаўлення столькі, колькі многія народы праходзілі за доўгія стагоддзі. З вышыні стогадовага шляху, пройдзенага нашай літаратурай, ацэньваючы зробленае Францішкам Багушэвічам, яскрава бачым: і адзін у полі Змагар, калі ты Народны паэт, і адзін ты сапраўдны Абаронца, калі не толькі талент, а і ўсё жыццё сваё кладзеш за пакрыўджаных і бяздольных. Францішак Багушэвіч (1840—1900) змагаўся за свой народ у многіх іпастасях — як паўстанец, як адвакат, як паэт... Адзін з першых ён сваім спаконвечным матчыным словам зрываў пячатку маўчання з вуснаў ледзь не анямелага народа. Гэтае факсімільнае выданне першай кніжачкі Францішка Багушэвіча дасць чытачу мажлівасць убачыць, як адраджалася наша кесмяротнае паэтычнае слова.