be

Дубянецкая Ірына

Дубянецкая Ірына

Іры́на Міха́йлаўна Дубяне́цкая (* 23 траўня 1964, Менск, БССР) — беларускі філёзаф і тэоляг. Доктар філязофіі, доктар сакральнай тэалёгіі (2005). Дачка выдаўца і пісьменьніка Міхася Дубянецкага, сястра паэткі Галіны Дубянецкай.

Скончыла Інстытут замежных моваў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі, Скарынаўскім цэнтры, часопісе «Крыніца».

У 1992 зьехала на навучаньне ў Лёнданскі місіянэрскі інстытут, дзе яны з Каралінай Мацкевіч сталі першымі жанчынамі-студэнткамі. З 1997 вучылася ў Лёвэнскім унівэрсытэце, дзе атрымала дыплёмы магістра багаслоўя, арыенталістыкі, біблейскіх штудый, а 24 чэрвеня 2005 абараніла доктарскую дысэртацыю па тэме «Космас і хаос у габрэйскай Бібліі і міталёгія старажытнага Блізкага Ўсходу». Адзіная жанчына ў Беларусі, якая мае ступень доктара сакральнае тэалёгіі.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

У 1989 стала адной з ініцыятарак руху за адраджэньне беларускае грэка-каталіцкае царквы. У 1990 разам з Каралінаю Мацкевіч і Сержуком Абламейкам заснавала часопіс «Унія» і стала яго галоўнай рэдактаркай[2].

Выкладае ў Беларускім калегіюме і Лятучым унівэрсытэце.

Валодае іўрытам, грэцкай, арамэйскай, угарыцкай, фінікійскай, маабіцкай мовамі[3].

Піша вершы на беларускай і ангельскай мовах. Друкавалася ў зборніку амэрыканскага міжнароднага паэтычнага фонду.

Крыніца: be-tarask.wikipedia.org

Дубянецкая Ірына. Выданьні

Дзеяслоў 89
pdf epub

Дзеяслоў 89

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 87
pdf

Дзеяслоў 86

Homo historicus 2012
pdf

Homo historicus 2012

Гадавiк антрапалагiчнай гiсторыi
Смалянчук Алесь, рэд.

Homo Historicus 2012 працягвае традыцыю гісторыка-антрапалагічнага падыходу да вывучэння мінулага Беларусі, якую распачалі першыя тамы гадавіка (Homo Historicus 2008 i Homo Historicus 2009). Традыцыйная для гадавіка праблема Чалавека ў беларускай гісторыі ў матэрыялах чарговага тома спалучаецца з даследаваннямі... Болей »

Прыватная калекцыя

Прыватная калекцыя

У гасяцях у Ірыны Дубянецкай
Дубянецкая Ірына

У кожнай праграме Вы спаткаецеся са знакамітымі ды папулярнымі постацямі культурнага жыцця Беларусі. Яны распавядуць пра адметныя для іх рэчы: улюбёныя кнігі, музыку, фільмы. Адкрыюць перад намі свет сваіх захапленняў. Пакажуць, што іх натхняе і дадае творчых сілаў. Мы пазнаёмім Вас з самымі цікавымі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org