be

Дракахруст Юры

Дракахруст Юры

Юры Дракахруст — журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. у Хабараўску (Расея). У 1964 г. з бацькамі пераехаў у Менск. Скончыў мэханіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ). У 1986 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю па алгебраічнай тэорыі лічбаў. У 1982—1991 гг. працаваў у Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук Беларусі, у 1991—1994 гг. — у Інстытуце эканомікі Акадэміі навук Беларусі, у 1992—2000 гг. — у Незалежным інстытуце сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў. Выступаў з артыкуламі ў газэтах «Знамя юности», «Белорусский рынок», «Белорусская деловая газета», «Белорусская газета», у інтэрнэт-выданьні «Белорусские новости», у часопісах «ARCHE», «Неприкосновенный запас» (Расея).

Аўтар артыкулаў пра палітычную сытуацыю ў Беларусі ў кнігах «Белоруссия и Россия: общества и государства» (Масква) і «Independent Belarus: Domestic Determinants, Regional Dynamics, and Implications for the West» (Harvard, Cambridge, MA). У 1990—1991 гг. — сакратар управы Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». З 1991 г. працуе на Радыё Свабода, з 1996 г. — карэспандэнт Беларускай службы Радыё Свабода, з 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе.

Узнагароджаны мэдалём Акадэміі навук СССР за найлепшую дыплёмную працу (1982), ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).

Дракахруст Юры. Выданьні

Неверагодны 2020-ы
pdf

Неверагодны 2020-ы


Дракахруст Юры, укладальнік, рэдактар

Кнігу складаюць эсэ 20 беларускіх інтэлектуалаў пра драматычныя падзеі 2020 году — прэзыдэнцкія выбары і масавыя пратэсты, якія былі выкліканыя гэтымі выбарамі.Гэты зборнік — спроба асэнсаваць ня толькі і ня столькі палітычнае, колькі антрапалягічнае і нацыянальнае значэньне, вымярэньне «неверагоднага... Болей »

Сем худых гадоў
pdf epub

Сем худых гадоў


Дракахруст Юры

Кнігу складаюць 63 блогі аналітыка Радыё Свабода Юрыя Дракахруста, якія зьявіліся на сайце svaboda.org у 2008–2014. Гэтыя тэксты – хроніка бягучых падзеяў і адначасна — спроба разгадаць загадкі беларускай будзённасьці, вызначыць сэнсы таго, што адбываецца, прадбачыць трэнды пераменаў. Да большасьці блогаў... Болей »

Акцэнты Свабоды
pdf

Акцэнты Свабоды


Дракахруст Юры

Гэтая кніга — зборнік выбраных перадачаў праграмы Беларускай службы Радыё Свабода «Праскі акцэнт», якія выйшлі ў этэр у 2001—2009. Парадоксы станаўленьня нацыі і дзяржаўнасьці, аўтарытарызм і змаганьне за дэмакратыю, геапалітыка і мараль — пытаньні «круглых сталоў», адказы на якія шукаюць вядомыя беларускія... Болей »

ARCHE 02 (119) 2013

ARCHE 02 (119) 2013

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

Тэма нумару: Гістарычная памяць і гістарычная палітыка. У нумары разглядаюцца праблемы гістарычнай памяці беларусаў і ўплывы на яе савецкай ідэалогіі і дзяржаўнай ідэалёгіі сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гістарычная амнезія беларусаў не можа не экстрапалявацца на рэчаіснасць. Яна праяўляецца ва ўвядзенні... Болей »

ARCHE 11(74)2008
pdf

ARCHE 11(74)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У нумары: крытычныя выступы Зьмітра Саўкі "Мазаічная артаграфія. З нагоды прыняцьця Правапіснага закону-2008" і Пётры Рудкоўскага "Беларускае адраджэньне паміж пагромам і гіпэрмаркетам", дасьледаваньне Віталя Макарэвіча "Антыразбор" шляхты: падробкі дваранскіх дакументаў і нелегальныя набілітацыі ў Беларусі... Болей »

ARCHE 09(72)2008
pdf

ARCHE 09(72)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Цэнтральная тэма нумара — беларуская палітычная сцэна напярэдадні парламенцкіх выбараў у верасні 2008 г. Сярод аўтараў нумара — Віталь Сіліцкі, Ірына Віданава, Юры Чавусаў, Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Дынько, Віктар Жыбуль, Эндру Ўілсан, Ноам Хомскі і інш. * Чаму я стаў грамадзкім актывістам, а мае аднаклясьнікі... Болей »

ARCHE 06(40)2005
pdf

ARCHE 06(40)2005


У гэтым нумары: аналіз прэзыдэнцкай кампаніі 2006 (Нярус Пракявічус "Перадвыбарныя памылкі апазыцыі", Эндру Ўілсан "Шанцы «адзінага» на выбарах-2006"). Друкуюцца рэзанансныя тэксты: "Карані і мэтады постсавецкай віртуальнасьці" Віталя Сіліцкага і “Арыенталізм”, альбо некалькі заўваг пра “казус Беларусь”... Болей »

ARCHE 05(34)2004
pdf

ARCHE 05(34)2004

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Тэма нумара "Канец пераходнага пэрыяду" была навеяная рэфэрэндумам 2004, які адкрыў шлях да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва А.Лукашэнкі, зьняўшы абмежаваньні па тэрмінах. Выпуск выйшаў пасьля таго, як часопісу было адмоўлена ў распаўсюджаньні праз аіфцыйныя кіёскі і кнігарні, таму ён пачынаецца з прадмовы... Болей »

ARCHE 03(32)2004
pdf

ARCHE 03(32)2004

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Тэма нумара — Полацак. Яго цэнтральная — паэтычная анталёгія "Полацак і палачане ў беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя". Таксама сярод аўтараў нумару — Алег Латышонак "Доўгае вяртаньне ў Полацак", Вітаўт Кіпель "Полацак у фармаваньні беларускага нацыянальнага сьветагляду", Сяргей Шыдлоўскі "Зьбіраньне Полацку... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org