Доўгушаў: нашы карані і нашы традыцыі — наш гонар за тое, што мы маем
2021-06-28 22:23
У эфіры Еўрарадыё — музыкант, лідар фолк-гурта Vuraj, арганізатар шматлікіх фестываляў, імпрэзаў і спеўных сходаў Сяргей Доўгушаў.
Сучаснаму беларусу не абавязкова мець у сваім доме беларускую дуду і хадзіць на працу ў старажытным беларускім строі. Але веданне традыцый свайго народу, яго гісторыі, песень, якія спявалі яго продкі, дапамогуць жыхару гэтай зямлі “сабраць” сябе як беларуса, а ўсім нам разам — “сабраць” сябе як нацыю, перакананы Сяргей Доўгушаў.
Пра тое, чым адметная беларуская культура, як вярнуць цікавасць да яе, чаму без павагі да традыцый і ведання гісторыі свайго народу нам не абысціся на шляху да “касмічнай Беларусі”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Доўгушавым.