- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга Ўладзіміра Калесніка “Доўг памяці” – гэта своеасаблівая аўтабіяграфія, у якой вельмі дакладна апісаны не толькі месцы і падзеі з жыцця аўтара, але і асяроддзе, духоўная і матэрыяльная культура наднёманскай вёскі Сіняўская Слабада, адкуль родам Уладзімір Андрэевіч. У кнізе вельмі падрабязна расказваецца пра рамяство плытагонаў (бацька Ўладзіміра Калесніка быў вядомым на ўсю ваколіцу рэтманам), пра вясковае жыццё, пра Наваградскую настаўніцкую гімназію, дзе вучыўся будучы прафесар. Гады вайны, партызанскі атрад, першае растралянае каханне, страта сяброў. Усё падрабязна з дакладнасцю часу і пачуццяў апісаў Калеснік у сваёй кнізе. Тытул “Доўг памяці” выношваўся здаўна, як казаў сам аўтар: “маім доўгам з’яўляецца спісаць, захаваць памяць. Доўг перад бацькамі, перад людзьмі, перад сябрамі, перад тымі, каго ўжо няма”. Кніга была апублікавана 11 гадоў пасля смерці Уладзіміра Андрэевіча, бо за жыцця існавала толькі ў разрозненых частках, якія не паспеў сабраць у адно. (Н.Г.)