- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пішучая машынка робіцца часткай цела. Так прадаўжэннем рукі можа быць скрыпка для музыканта. Або камера для кінааператара. Здымае тое, што бачыць гаспадар. Камера і вочы бачаць адно. Бачаць адначасова. Камера, яна механічная, як гадзінннік. Накруцілі — ідзе. Машынцы бывае горш. Сама не піша. Але могуць прымусіць. Гаспадар няхай не хоча, за яго пішуць пальцы. Рукі яго здраджваюць і ратуюць. Яны з машынкай супольная прылада. Мяне аднойчы змусілі паўдзельнічаць у стварэнні новага літаратурнага фронту. Стары не адпавядаў сучасным запатрабаванням. Так патлумачылі ў ідэалагічным камітэце, куды выклікаў лысаваты начальнік у старамодных акулярах. Прысутнічаў маладзейшы чалавек. Ён прачытаў радкі з майго вершыка. Вы, Мікола Міколавіч, — паэт, а нам паэты патрэбны. Што скажаце? (фрагмент)