en

Доля Зоя

Доля Зоя

Зоя Доля нарадзілася ў вёсцы Макаўе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Па адукацыі мадэльер-канструктар жаночага адзення. Перад распадам Савецкага Саюза па размеркаванні з Мінска пабывала на Далёкім Усходзе ў Камсамольску-на- Амуры. Пасля вяртання ў Беларусь у 90-я гады працавала ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі, дзе арганізавала для школьнікаў першы беларускамоўны гурток “Беларускі сувенір” па вырабе традыцыйных лялек з ільна ў нацыянальным адзенні. Вяла на беларускай мове святочныя імпрэзы, што праходзілі ў Палацы. Потым працавала мадэльерам на прыватным прадпрыемстве, паралельна займалася літаратурнай творчасцю. Друкавалася ў газетах “Наша Ніва”, СБ “Беларусь сегодня”, беларуска-ўкраінскім альманаху “Справа”, на TUT.BY. Удельнічала ў літаратурных перадачах на тэлебачанні Барысава і Баранавіч. Аўтар кніг прозы “Акно ў замежжа” і “Час пасля Саюза”. Правяла шэраг творчых сустрэч з чытачамі ў Мінску, а таксама абласных і раённых бібліятэках Беларусі.

Доля Зоя :: Publications

pdf

Час пасля Саюза

Аповесць, фельетон, апавяданні
Доля Зоя

Кніга прозы «Час пасля Саюза», куды ўвайшлі аповесць «Гамарджоба, Грузія!», фельетон, а таксама апавяданні, адрасавана чытачу няўрымсліваму, чытачу-шукальніку. Разам з галоўнымі персанажамі аповесці вы адкрыеце для сябе лад жыцця і характары жыхароў сучаснай Грузіі; з фельетона «Крапіўніцкі ў судзе»...… More

pdf epub

Акно ў замежжа

кніга прозы
Доля Зоя

Дэбютная кніга Зоі Долі распавядае пра жыццё сучасных беларусаў. Аўтарка ўмее знаходзіць незвычайнае ў звычайным і стварае мноства яскравых вобразаў. У яе творах праўдзіва з іроніей і веданнем псіхалогіі адлюстравана жыццё беларусаў ў незвычайных падзеях і нечаканых абставінах. Друкавалася ў беларуска-ўкраінскім...… More

Уравак з рамана “Вера”

з кнігі “Акно ў замежжа”
Доля Зоя

Ліхія 90- я. Савецкі саюз сышоў у нябыт, жыццё людзей імкліва змяняецца, крызіс, пустыя паліцы ў дзяржаўных крамах. Вера вырашае пазнаёміць халасцяка Сашу з незамужнімі сяброўкамі, запрасіўшы іх на шашалыкі, і выпраўляецца па мяса на Камароўку. Выпадковая сустрэча былых сакурсніц у Мінску на Камароўскім...… More

Алег і Халіфэ

урывак з аповесці „Алег і Халіфэ” з кнігі „Акно ў замежжа” чытае Зоя Доля
Доля Зоя

Aпавядаецца пра мінскае жыццё аспірантаў з Лівіі, што разам з сем’ямі прыехалі на вучобу ў беларускую сталіцу, а таксама пра прыгоды халасцяка Алега, іх суседа па лесвічнай пляцоўцы ў шматпавярховіку. Людзі выхаваныя ў розных традыцыях маюць розны менталітэт, яны шукаюць шляхі, каб уладкавацца...… More

Гамарджоба, Грузія

фрагмэнт аповесьці
Доля Зоя

Зоя Доля чытае фрагмент аповесьці «Гамарджоба, Грузія!» з кнігі «Час пасля Саюза». Кніга прозы «Час пасля Саюза», куды ўвайшлі аповесць «Гамарджоба, Грузія!», фельетон, а таксама апавяданні, адрасавана чытачу няўрымсліваму, чытачу-шукальніку. Разам з галоўнымі персанажамі аповесці вы адкрыеце для сябе...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org