en
pdf

Добрая фатаграфія

Пазьняк Зянон
Фтаграфічныя эсэ пра фатаграфіі з краінаў Эўропы і Амэрыкі ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да нашых дзён

„Добрая фатаграфія” – гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсе пра фатаграфію, дзе галоўным зьяўляецца апавяданьне пра эстэтычную адметнасьць фатаграфічнага мастацтва і, адпаведна, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да 2012 года. Абазначаючы тэму „Добрая фатаграфія”, ня ставілася задача паказаць узровень майстэрства таго ці іншага фатографа, ці пазнаёміць з шэдэўрамі прафэсійнай фатаграфіі. У аснову адбору пакладзена адлюстраваньне часу, эмацыйнае ўражаньне вобразу, перажываньне чалавечага духу, адбіткі беларускай культуры, хараство Зямлі і людзей, трагічны і вечны аспэкты чалавечага існаваньня. Вобразнае ўражаньне і імгненьне часу ёсьць асноўным крытэрам адбору. Таму там, дзе гэтае адчуваньне ёсьць, патрабаваньні да тэхнікі абробкі фатаграфіі былі не галоўнымі, калі ў фатаграфіі выяўлены ўнікальнасьць, хараство і перажываньне духа. Прыярытэт аддаецца культурнай каштоўнасьці, уражаньню і вобразу. Кніга разьлічана на шырокія пласты грамадзтва, на ўсіх тых, хто цікавіцца мастацтвам, эстэтыкай і цэніць фатаграфію.

Belarusian Authors: Пазьняк Зянон
Belarusian publishers: Беларускія Ведамасьці, Гарадзенская Бібліятэка
  • Publication Place: Варшава – Нью-Ёрк – Горадня
  • Publication Date: 2012
  • Publisher: Беларускія Ведамасьці, Гарадзенская Бібліятэка
  • Sizes: 240 с.: іл.
  • ISBN: 978-83-935476-0-9
  • Category: History, Geography
  • Copyright © 2012 by Зянон Пазьняк, Гарадзенская Бібліятэка
  • Book Collection: KAMUNIKAT, BTH, JAREK
  • Copy Numbers: B-3947
  • Supplementary Data: Аўтар шчыра ўдзячны спадарам Паўлу Мажэйку, Зьмітру Гурневічу, Віталю Пузачу за арганізацыйную і тэхнічную дапамогу ў працы над гэтаў кнігай. Дзякую ўсім асобам і прыхільнікам фотамастацтва, якія ахвяравалі сродкі на гэтае выданьне.
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org