- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мой стрыечны брат Іван Зубко быў дырэктарам саўгаса імя Леніна пад Бабруйскам. Падчас гарбачоўскай перабудовы гаспадаркам далі крыху больш волі і дырэктар скарыстаў яе на карысць людзям. У саўгасе з’явіліся два заводы – крухмальны і джэмавы. Выпуск крухмалу даваў невялікі даход. А вось на джэме саўгас стаў зарабляць добра. Прымалі яблыкі ад насельніцтва па пятнаццаць капеек за кіло, перараблялі ў джэм, які прадавалі ўжо па семдзясят капеек. Бабруйскі джэм атрымліваўся смачным і карыстаўся попытам не толькі ў Беларусі, але і ў блізкім замежжы, нават на Украіне, дзе і сваіх яблыкаў хапала.