- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі сустракаешся з цікавым чалавекам, за плячыма ў якога вялікі жыццёвы шлях, то заўсёды хвалюешся. Таму што заўсёды пазнаеш шмат новага - пра жыццё, пра час, пра лёсы краіны. Такая вось сустрэча і адбылася ў вёсцы Пятровічы Магілёўскага раёна з Зінаідай Лявонаўнай Галубцовай, якая ўсё жыццё працавала на ніве народнай адукацыі і была першай музай нашага знакамітага земляка - вядомага магілёўскага літаратара Якава Кірылавіча Усікава. Давайце пагартаем старонкі гэтай памятнай сустрэчы