«Дэпутат незалежнасьці» і першы пасол у Нямеччыне аб пратэстах і сапраўдным фашызьме: «На выбарах гэты рэжым ніколі больш ня выйграе»
2021-09-20 20:44
19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, а таксама прыняў новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь.
Удзельнік тых падзей — дэпутат Вярхоўнага Савету XІІ скліканьня і першы амбасадар незалежнай Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі з аптымізмам глядзіць у будучыню Беларусі, хоць і прызнаецца, што зусім ня так уяўляў краіну падчас гістарычнага галасаваньня 30 гадоў таму.
З гэтага відэа вы даведаецеся:
чаму ў 1991 годзе, калі зацьвярджалі сувэрэнны статус і нацыянальныя сымбалі Беларусі, верылася, што яна пойдзе па дэмакратычным шляху і стане сапраўды незалежнай дзяржавай;
якую самую вялікую ахвяру прынесьлі беларусы на шляху да незалежнасьці;
як у Беларусі прапагандаваўся фашызм і што Аляксандар Лукашэнка казаў пра Гітлера ў пачатку сваёй прэзыдэнцкай кар’еры;
чым бел-чырвона-белы сьцяг адрозьніваецца ад лягатыпу «Газпраму»;
ці мае мірны супраціў шанец у Беларусі;
што добрага адбылося з нацыяй у 2020 годзе і якую памылку зрабілі лідэры пратэстаў;
чаго не хапае Бабарыку і чаму ён будзе добрым міністрам;
як трэба апранацца Ціханоўскай, каб падабацца немцам;
што хаваецца за канстытуцыйнай рэформай, якую цяпер рыхтуюць улады Беларусі;
ці ёсьць у беларусаў шлях да прымірэньня.