Даруюш Васілеўскі: Гісторыя беларусаў і палякаў – адвечны сармацкі сімбыёз
2021-09-05 15:13
Рэканструкцыя бітвы пад Годавам 1694 года адбылася на тэрыторыі Падляшскага Музея Народнай Культуры ля Беластоку.
Значэнне гістарычнай падзеі, у тым ліку і для беларусаў, ацаніў прэзідэнт Фонду „Абавязак Польшчы» Дарыюш Васілеўскі: „У 17-18 стагоддзях гусарыя была вайсковай элітай і мы напэўна, недзе там сустракаліся. Агульная спадчына Рэчы Паспалітай насамрэч можа заахвочваць людзей, мы думаем, што беларусы думаюць таксама. Мы можам паглядзець на гэтую гісторыю, вучыцца яе, што ў гэтай свабодзе, якая тады была ў Рэчы Паспалітай, розныя народы маглі проста сустрэцца пры адной супольнай культуры”.
Легендарная бітва пад Годавам вядома як «Сармацкія Фермапілы». Падчас яе 400 ваяроў, у тым ліку панцэрныя роты і «крылатыя» гусары кавалерыі, аказалі супраціў і перамаглі 40 000 татарскае войска.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара