- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хрысьціянская Царква мае сваю старую і багатую гісторыю дзе, акрамя яснага сьвятла, ёсьць і чорная ноч. Як хто, а перадусім культурны чалавек павінен знаць адно і другое. Ён павінен знаць гісторыю свае Царквы, яе вядучых духоўных. Цікава, што да гэтага часу Каталіцкая царква, якая ўважае сябе за першую і вядучую, да гэтага часу не выдала папулярнай біяграфіі папаў рымскіх, каб запазнаць сваіх вернікаў з заслугамі, якія яны прынесьлі да Царквы, якая называе іх „Намесьнікамі Хрыста". Што праўда, можна знайсьці ў энцыклапэдыях кароткую інфармацыю аб папах, але яна насьвятляе адзін бок мэдалю. Гісторіы папаў ніхто яшчэ дакладна не напісаў і праўдападобна не напіша, бо яна ня мае храналагічнага парадку. А тым больш пісаць цяпер аб папах, у часе сапраўднай дэмакрацыі, дык лепш зусім не пісаць, бо сапраўдная біяграфія папаў можа прынесьці больш шкоды як карысьці Каталіцкай царкве. Толькі апошнім часам прысьвячаюцца кніжкі апошнім папам рымскім.