Дапамога як крымінал: што знайшоў СК у дзейнасці BY_help і BYSOL?
2021-04-12 22:18
Дайшла чарга і да заснавальнікаў Фонду салідарнасці BYSOL Андрэя Стрыжака і Ляксея Лявончыка — на іх таксама завялі крымінальныя справы.
Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання.
Ці стала для іх нечаканасцю рашэнне СК? Ці асцерагаюцца, што іх выдадуць у Беларусь?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць заснавальнік дабрачыннай арганізацыі BY_help Ляксей Лявончык і сузаснавальнік Фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак.