- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новы гісторыка-прыгодніцкі раман Людмілы Рублеўскай «Дагератып» мае незвычайную структуру: дзеянне Кнігі знешняга кола перацякае ў Кнігу ўнутранага кола, з сучаснасці ў гістарычнае мінулае з непаўторнай атмасферай дэкадансу. У наш час маладая журналістка Сімка дапамагае разблытаць сямейныя таямніцы біёлагу Гальяшу. Выпадкова ў старой дзедавай кватэры яны знаходзяць дзённік. Перад іх вачыма паўстаюць загадкавыя падзеі з канца XIX стагоддзя… Уладальнікі фотаатэлье ў правінцыйным беларускім мястэчку, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, разам з двума патрыятычна настроенымі студэнтамі выпраўляюцца фатаграфаваць этнаграфічную калекцыю ў злавесны маёнтак Жухавічы, гаспадара якога лічаць ваўкалакам. Далейшыя падзеі прымаюць самы нечаканы абарот… Дэкаданс, готыка, хорар, бязлітасная чалавечая подласць і палкае каханне насуперак усяму — усё гэта вы знойдзеце ў «Дагератыпе».