en

Чайкоўская Воля

Чайкоўская Воля

Воля Чайкоўская – паэтка, журналістка, удзельніца арт-праекту МЯТNА. Нарадзілася 20 снежня 1987 года ў Віцебску. Вучылася ў віцебскай гуманітарнай гімназіі №2. Скончыла Інстытут журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пачала друкавацца ў 2003 годзе. У 2007 годзе выдала дэбютную кнігу вершаў “Л У П Ы”. Гэта адмысловы мастацкі праект, поўная версія якога уключае яшчэ аднайменны кароткі фільм, зроблены мастаком і музыкам Юрыем Круглікавым. “Л У П Ы” – гэта паэзія, музыка, відэа, графіка. Гэта першы ў Беларусі мультымедыйны праект такога кшталту.

У 2007 годзе Воля Чайкоўская разам з Юрыем Круглікавым стварылі арт-праект МЯТNА. Першы музычны альбом дуэта “Спрэс гуло” выйшаў у 2008 годзе, у 2010 годзе пабачыў свет другі альбом “Мітрэнгі”.

Чайкоўская Воля :: Publications

pdf

Лупы

Кніга вершаў
Чайкоўская Воля

Воля Чайкоўская – гэта я. "Лупы” – мой паэтычны дэбют. Я доўга не магла зрабіць крок насустрач сваёй першай кнізе. Усё баялася... Таму творы прайшлі мой жорсткі, бязлітасны адбор. Але я не скарджуся, а вершы і пагатоў. Я дзякую людзям, з’явам і падзеям, якія мяне натхнялі і дапамагалі. Без іх не адбылася...… More

pdf

Дзеяслоў 85

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More

pdf

Дзеяслоў 67

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня....… More

pdf

Маладосць 09 (706) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Большасць людзей ідэю існавання машыны часу не прымае. Ну і няхай сабе. А вось аўтарка артыкула пра Талачынскі Свята-Пакроўскі жаночы манастыр, сеўшы майскім ранкам 2012-га ў цягнік з эмблемай рэгіянальных ліній, праз дзве гадзіны апынулася ў зусім іншым часе. Ад 1604-га і да нашых дзён, пра ўніятаў...… More

pdf

Маладосць 03 (676) 2010

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Каляндар «Маладосці». Сакавік У пошуку натхнення. Вершы сяброў літаратурна-музычнай гасцёўні «Натхненне» Баравікова Раіса, Назаўжды — у роднай літаратуры БОГУШ Святлана, Валерыя Кустава: шлях да самасці ДЛУГАШ Ян, Грунвальдская бітва. Пераклад Аляксандра Вашчанкі. Працяг ЗАРЭЦКАЯ...… More

pdf

Верасень 1

літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс заснаваны Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны як маладзёвае літаратурна-мастацкае выданьне. "За апошні час адышлі ў гісторыю адразу два часопісы для моладзі — "Першацвет" і "Бярозка". "Верасень" заснаваны, каб кампэнсаваць гэтыя выдавецкія прагалы і падтрымаць маладых літаратараў"...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org