Чытайце травеньскі нумар “Літаратурнай Беларусі”
2024-06-06 22:38
Выйшаў травеньскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь”. У пятым нумары 2024 году выданне традыцыйна друкуе навіны літаратурнага жыцця, рэцэнзіі на новыя кнігі, эсэ і ўспаміны, вершы і свежую беларускую прозу.
У нумары чытачы знойдуць:
КАНСПЕКТ: артыкул Яўгена ЕСІСА «Граматыка жыцця і дзейнасці Браніслава ТАРАШКЕВІЧА»
ПАЭЗІЯ: нізкі вершаў Людмілы ПАЎЛІКАВАЙ «На беразе часу» і «Сярод знявер’я і нягод»
Анатоля ДЭБІША
ЧЫТАЛЬНЯ: арабеска «Ад цемры да святла» з рамана-пропаведзі «Пакаранне»
Анатоля БРУСЕВІЧА
ПЕРАКЛАД: нізка вершаў «Межы» Юлі ПАЛІСЯНКА ў перастварэнні з украінскай мовы
Міколы АДАМА
КРЫТЫКА: рэцэнзіі на кнігі
Анатоля ІВАШЧАНКІ «Непрамо(ў)ленае» і Сашы ФІЛІПЕНКІ «Былы сын»
ГІСТОРЫІ: артыкул Раксаны НАЙДЗЁНАВАЙ «Харукі МУРАКАМІ: “неяпонскі” японскі аўтар»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа.
Спампаваць і чытаць.