Чытацкая сустрэча з паэткай Настай Кудасавай у Вільні
2024-02-16 15:22
У панядзелак 19 лютага ў бібліятэцы беларускай кнігі “Чытальня” ў Вільні адбудзецца сустрэча чытацкага клубу: наведнікам прапануюць абмеркаваць вершы Насты Кудасавай са зборнікаў “Я працягваю” і “Побач” і падзяліцца ўражаннямі ад прачытанага.
Госцяй сустрэчы будзе сама аўтарка.
Арганізатары прапануюць шукаць зборнікі ў анлайн-каталогу
cytalnia.com і бібліятэцы на Vilniaus g. 20.
На ўтульнай сустрэчы з гарбатай чакаюцца прыхільнікі паэзіі
Насты Кудасавай і ўсе аматары паэтычнага слова.
Панядзелак 19 лютага 19:30.
Vilniaus g. 20, Вільня